CONCERTS

Афиша на 2012.03.25 -- Hair Peace Salon

КРАКАТУК №035 “Электрасфэра”

Для тых, у каго не атрымалася паслухаць этэр КРАКАТУК №035 “Электрасфэра” на радыё www.racyja.com, з'явілася магчымасьць паслухаць ды спампаваць яго на падкасьце вядоўцы Віктара Сямашкі http://vvsiamashka.podfm.ru/krakatuk/268/

агляд рэлізаў з электроннай музыкай і інтэрнацыянальных праектаў:
- вядучы адэпт breakcore ў... Беларусі CJClip... і ягоны сумесны альбом з MC African Soulja (Нямеччына);
-наш самы пладавіты электроншчык Уладзь Бубен і галяндзкі аматар дыктафонаў Rinus van Alebeek – альбом “Moral Transformations”;
- “Фундамэнтальны падкаст” ад праекту Pavel Ambiont – літаратурна-музычны сэт, запісаны сёлета на фэсьце “Дах”;
- арт-праект «?!» з дэбютным альбомам «SeSPLiTing», які яднае музыку й жывапіс;
- рэміксы на беларускі брыт-поп – DJ Rog & Hair Peace Salon;
- менскі праект Ideainahead – IDM і classical crossover;
- глябальная кампіляцыя імправізатараў “Sixty Interpretations of Sixty Seconds”