
Штогод у Польшчы адбываецца фэст "PAKRAVA. DNI KULTURY NIEZALEZNEJ BIALORUSI". Фэст праходзіць з 2004 году і складаецца з літаратурных чытанняў, музычных канцэртаў, кінапаказаў і выстаў. У розныя гады ў фэсте бралі ўдзел Zero-85, Ліцвіны, NRM, Usplёsk і Altanka, а сёлета за музычную частку фэсту адказваў менскі электронны праект Vacuum Government. Гэтак жа сёлета ў фэсце бралі ўдзел фатограф Ала Шаўчэнка, рэжысёры Ляксей Церахаў і Валеры Юркевіч, графік Юры Якавенка,

Vacuum Government - гэта сумесны праект менскіх электронных музыкаў Graf (Vacuumable) і World Government, якія вырашылі аб'яднацца для выступу на фэсце. У рамках фэсту яны выступілі на пляцоўках Познані і Ольштына. Апроч сваёй праграмы яны выканалі некалькі рэміксаў на песні гурта Hair Peace Salon. Гэтыя рэміксы Graf і World Government напісалі для сінгла "HPS Remixed", іх рэліз у сеціве адбыўся ўвосенi гэтага году.
Распавядаюць музыкі Vacuum Government: "Нам вельмі спадабалася працаваць з музычным матэрыялам Hair Peace Salon і мы вырашылі ўключыць рэміксы на песні "Rolz'n'Rulz" і "Happy for a While" у свае жывыя выступы. Слухач у Польшчы нядрэнна ўспрыняў нашую праграму, а пасля выканання рэміксаў, мы зрывалі буру апладысментаў. Мы прывезлі адтуль не толькі водгукі захаплення ад польскіх мэламанаў, але і запрашэнне для гурта Hair Peace Salon адыграць канцэрты ў польскіх клубах".
Самотнік «Rolz’n’Rulz»:
http://www.hairpeacesalon.com/albom/rolznrulz-single-2010.hmtl
Рэміксы ад Graf і World Government ды ня толькі:
http://www.hairpeacesalon.com/albom/hps-remixed-2010.hmtl
Кароткая бія Graf і World Government ды ня толькі:
http://www.hairpeacesalon.com/istoriya/our-dear-musical-friends-dj-rog-g...
GRAF у сеціве:
http://vkontakte.ru/id14192342
WORLD GOVERNMENT у сеціве:


